Амелія

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2018. Гаспадарча-біялагічная характарыстыка. Сярэдняспелы гатунак. Сярэдняя ўраджайнасць за 2015-2017 гады выпрабаванні склала 72,0 ц/га, максімальная – 112 ц/га – атрымана ў 2017 годзе на ДСГУ “Горацкая СС”. Вегетацыйны перыяд у сярэднім – 292 дні. Сярэдняя маса 1 000 зерняў – 46 г, натура збожжа – 719 г / л. Зімаўстойлівасць ацэньваецца ў 4,5 бала, устойлівасць да палягання – 4,9 бала. Гатунак высока¬ўстойлівы да снежнай цвілі, сопкай расе і септарыёзу, слабаўспрымальны да фузарыёзу коласа, сярэднеўспрымальны да каранёвых гніляў.