Прадукцыя

Спектр дзейнасці інстытута ўяўляе вялікія магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Запрашаем навуковыя ўстановы для сумесных даследаванняў у галіне земляробства, раслінаводства асноўных сельскагаспадарчых культур, абмену зыходным калекцыйным матэрыялам.

Для сельскагаспадарчай вытворчасці прапануем элітныя і арыгінальныя насенне новых гатункаў і навуковае суправаджэнне вырошчвання збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых, тэхнічных культур і шматгадовых траў на аснове ліцэнзійных дамоваў.

Арганізуем дэманстрацыйныя вопыты і выпрабаванні новых сродкаў абароны раслін, угнаенняў і сельскагаспадарчай тэхнікі.