Мроя

Год уключэння гатунку ў Дзяржаўны рэестр: 2015. Гаспадарча-біялагічная характарыстыка: Сярэдняспелы. Вылучаецца высокай адаптыўнасцю, добрай перазімоўкай у экстрэмальных умовах асяроддзя, талерантнасцю да хвароб. Устойлівы да палягання. У сярэднім забяспечвае ўраджайнасць 66,0 ц/га, што на 14,6 ц/га вышэй за стандарт Капылянка. Максімальная прадукцыйнасць у конкурсным выпрабаванні склала 79,6 ц/га, а ў ГСІ – 91,8 ц/га. Добрыя пякарныя якасці. Натура збожжа -840 г/л, маса 1000 зерняў-54,0 г., шклопадобнасць -82,0%, утрыманне бялку-14,7%, утрыманне клейкавіны -32,6%, аб’ём хлеба-850 мл. Гатунак уключаны ў Дзяржаўны рэестр па ўсіх рэгіёнах рэспублікі Беларусь.